Галоўная старонка
Вітаем у Вікіпедыі,
свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
29 красавіка 2026 года
263 165 артыкулаў на беларускай мове
Парталы
Артыкул дня
Уладзімір Караткевіч (1930 — 1984) — беларускі паэт, празаік, драматург, публіцыст, перакладчык, сцэнарыст. Адна з найбольш яскравых постацей у беларускай літаратуры другой паловы XX стагоддзя.
Творчасць Уладзіміра Караткевіча адрозніваецца рамантычнай скіраванасцю, высокай мастацкай культурай, патрыятычным пафасам і гуманістычным гучаннем. Пісьменнік істотна ўзбагаціў беларускую літаратуру ў тэматычных і жанравых адносінах, напоўніў яе інтэлектуальным і філасофскім зместам. Найбольш вядомыя такія творы аўтара, як аповесці «Дзікае паляванне караля Стаха», «Сівая легенда», раманы «Каласы пад сярпом тваім», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», «Чорны замак Альшанскі», нарыс «Зямля пад белымі крыламі» (далей…).
Ці ведаеце вы, што…
- Найбольшая тоўшча сапрапелю на Беларусі назапасілася ў возеры Судабле.
- Стомлены кавальскай працай ісландзец на вуліцы нямецкага горада слаў праклёны на роднай мове, але дзякуючы гэтаму стаў затым паважаным прапаведнікам.
- Самай вядомай эўкатастрофай у творах Джона Р. Р. Толкіна з’яўляецца развязка рамана «Валадар Пярсцёнкаў».
- Самая вялікая колькасць кавер-версій у гісторыі была зроблена на песню «Yesterday» гурта «The Beatles».
- Побач з Кёльнскім саборам знаходзіцца адзін з найбольш значных музейных збораў сучаснага мастацтва.
- Яшчэ да пачатку афіцыйнага ўдзелу ў сірыйскім канфлікце ля берагоў Сірыі дзейнічаў расійскі флот.
Выява дня
Актуальныя падзеі
- На Лонданскім марафоне кеніец Себасцьян Саве ўпершыню ў гісторыі прабег марафонскую дыстанцыю хутчэй як за дзве гадзіны. (26 красавіка)
- Міжнародная кааліцыя, якую ўзначальвалі ЗША, вывела свае войскі з Сірыі. (16 красавіка)
- Здзейснена масавае забойства ў школе ў Аніктшубата (Турцыя). (15 красавіка)
Дзень у гісторыі
- 1386: Вялікі князь смаленскі Святаслаў Іванавіч, які падтрымаў выступленне Андрэя Полацкага супраць Ягайлы, разгромлены пад Мсціславам.
- 1429: Жанна д’Арк на чале французскага атрада ўвайшла ў Арлеан.
- 1624: Кароль Францыі Людовік XIII прызначыў кардынала Рышэльё першым міністрам дзяржавы.
- 1770: Джэймс Кук упершыню высадзіўся ў Аўстраліі.
- 1854: Нарадзіўся французскі матэматык Анры Пуанкарэ.
- 1952: Уступіў у сілу дагавор пра стварэнне блока АНЗЮС.
- 1966: Уладзімір Караткевіч завершыў раман «Хрыстос прызямліўся ў Гародні».
- 1984: Фаніпалю нададзены статус гарадскога пасёлка.
- 1997: Створана Арганізацыя па забароне хімічнай зброі.
Вікістужка
- 4 лютага 2026 — У Беларускай Вікіпедыі створаны 260 000-ы артыкул.
- 28 ліпеня 2025 — У Беларускай Вікіпедыі створаны 255 000-ы артыкул.